Пажар у Сапара


Ратавальнік аглядае цэнтр падтрымання людзей старэйшага ўзросту на сацыяльным утрыманні. 1 лютага ў будынку цэнтра адбыўся пажар.

У доме састарэлых у японскім горадзе Сапара адбыўся буйны пажар. У доме жылі 16 чалавек. Усе пастаяльцы былі ва ўзросце ад 50 да 80 гадоў і знаходзіліся на сацыяльным утрыманні.

Медіі падаюць, што ў агні загінулі 11 чалавек – восем мужчын і тры жанчыны

Фота – Reuters

Каментары