Пацалунак для Пуціна


На Пецярбургскім міжнародным эканамічным форуме адна з супрацоўніц канференцыі дасылае паветраны пацалунак экрану, які транслюе выступ Уладзіміра Пуціна.

На гэтым форуме Пуцін паабяцаў не парушаць Канстытуцыю Расеі, якая забараняе займаць пасаду прэзідэнта больш за два тэрміны запар (зараз як раз пачаўся другі тэрмін). Праўда, у Дзярждуму ўжо ўнесена папраўка да Канстытуцыі, якая дазваляе аднаму чалавеку займаць пасаду прэзідэнта тры тэрміны запар.

Фота – REUTERS/Sergei Karpukhin

Каментары