Пачатак Сан-Фэрміну


У іспанскай Памплоне стартавала традыцыйная штогадовая фіеста. Фіеста распачынаецца напярэдадні дня святога Фэрміна 6 ліпеня. Сан-Фэрміна сусветна вядомы перш за ўсё дзякуючы энсьера – забегам быкоў па вуліцах Памплоны. Увесь астатні час фіесты – кругласутачныя гулянні, карнавалы, шэсці велізарных лялек, касцюмаваныя прадстаўленні, выступленне вулічных артыстаў, карыда.

Фота – EFE/Daniel Fernandez

Каментары