Навальнага вылучылі ў прэзідэнты


24 снежня ў розных гарадах Расеі прайшлі сходы ініцыятыўных групаў па вылучэнню Аляксея Навальнага кандыдатам у прэзідэнты.

На сходзе ў Маскве, дзе Навальны прысутнічаў асабіста, было абвешчана, што сёння дакументы аб яго вылучэнні будуць накіраваныя ў ЦВК РФ.

Расейскі ЦВК неаднаразова заяўляў, што Навальны не можа браць удзел у выбарчай кампаніі праз судзімасць. Палітык мяркуе, што забарона парушае ягоныя канстытуцыйныя правы.

Каментары