Ліберыя абрала прэзідэнтам экс-зорку футбола


Прыхільнікі Джорджа Веа святкуюць ягонае абранне прэзідэнтам Ліберыі пасля абвяшчэння афіцыйных вынікаў выбараў.

51-гадовы Веа лічыўся яркай зоркай футбола ў 1990-х гадах і сапраўднай жывой легендай Афрыкі (лепшым гульцом гэтага кантынента яго прызнавалі ў 1989, 1994 і 1995 гадах). У 1995 годзе ліберыйца прызналі гульцом года і ў Еўропе, і ў свеце. У Еўропе Веа гуляў за «Манака», ПСЖ, «Мілане» і «Чэлсі».

Каментары