Лекцыя па гісторыі


У панядзелак у гарадзенскі «Цэнтр гарадскога жыцця» па вуліцы Савецкая, 3, дзе выступаў маскоўскі гісторык і анархіст Пётр Рабаў, уварваўся АМАП.

Лектара разам са слухачамі даставілі ў Ленінскі РАУС.

Рабаў павінен быў прачытаць дзве лекцыі – на тэмы «Лібертарная сацыяльная думка апошняй траціны XX – пачатку XXI стст» і «Нефармальны рух у Беларусі перыяду незалежнасці (1991–2010 гг.)».

Праз некалькі гадзінаў большасць людзей міліцыя выпусціла. Паводле стану на дзевятую вечара міліцыя працягвае трымаць Пятра Рабава і аднаго са слухачоў.

На фота – адзін з затрыманых размаўляе з журналістамі пасля выхаду з будынку РАУСу. 9 кастрычніка 2017 года. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат

Каментары