Кіраўніком Зімбабвэ будзе Кракадзіл


22 лістапада ў Зімбабвэ вярнуўся былы віцэ-прэзідэнт краіны Эмерсан Мнангагва. У пятніцу ён зойме пасаду прэзідэнта. Мнангагва называюць у народзе Кракадзілам. У аэрапорце зімбабвійскай сталіцы Харарэ яго сустракалі тысячы людзей. Некаторыя прыйшлі з лялечнымі кракадзіламі. Папярэдні кіраўнік краіны сышоў у адстаўку пасля 37 гадоў на прэзідэнцкай пасадзе. Прыняць такое рашэнне яму дапамаглі вайскоўцы. Клікні на фота, каб даведацца больш!

 

Каментары