Кіраўнік Ірану і феміністычны ўрад Швецыі


Прэзідэнт Ірану Хасан Рухані сустрэў шведскую дэлегацыю на чале з міністрам гандлю Эн Ліндэ. Прадстаўніцы ўраду Швецыі, якія раней крытыкавалі прэзідэнта ЗША Дональда Трампа за нянавісць да жанчын, апранулі падчас візіту ў Іран хіджабы. У сеціве шведскі ўрад нярэдка называюць «першым феміністычным урадам». Жанчыны займаюць палову міністэрскіх крэслаў. Шэраг феміністак лічыць хіджаб сімвалам патрыярхальнай культуры.

Фота: haber7.com

Каментары