«Каталуння – не Іспанія»


У Берліне прайшла акцыя салідарнасці з лідарам сепаратыстаў Каталунні Карлесам Пучдэмонам, якога затрымалі ў Нямеччыне. Раней Вярхоўны суд Іспаніі абвясціў Пучдэмона ў міжнародны вышук, яго абвінавачваюць у мяцяжы і растраце дзяржаўных сродкаў. Падставаю для крымінальнага пераследу стала арганізацыя рэферэндуму аб незалежнасці Каталоніі, які не быў прызнаны законным ні Мадрыдам, ні Бруселем.

На плакаце ў дэманстрантаў надпіс «Каталуння – не Іспанія».

Фота – REUTERS/Hannibal Hanschke

Каментары