Ісландыя сумуе


Зборная Ісландыі па футболе пацярпела першае паражэнне на сваім першым чэмпіянаце свету. Сёння ісландцы прайгралі Нігерыі 0-2, не рэалізаваўшы пры гэтым пенальці.

Зборная Ісландыі папулярная сярод футбольных заўзятараў іншых краінаў свету дзякуючы сваім сенсацыйным дасягненням апошніх гадоў. Паўпрафесійная каманда з дзяржавы з насельніцтвам крыху больш за 321 тыс. чалавек дайшла да 1/4 фіналу Чэмпіянату Еўропы 2016 года і выйшла на Чэмпіянат свету 2018 года. У першым матчы ЧС ісландцы згулялі ўнічыю з Аргенцінай. Нягледзячы на ​​сённяшняе паражэнне ад Нігерыі ісландцы захоўваюць шанец на выхад у плей-оф.

На фота – заўзятарка зборнай Ісландыі сумуе праз паражэнне ад Нігерыі.

REUTERS/Toru Hanai

Каментары