Гнездзішча для самай вялікай качкі ў Беларусі


У Бераставіцкім раёне ўсталявалі гнездзішча для самай вялікай качкі ў Беларусі. Пары вялікага крахаля – самай буйной качкі, якая гняздзіцца ў Беларусі – ужо вясной змогуць засяліцца ў новыя дамы, якія з’явіліся на тэрыторыі заказніку «Свіслач». Акцыю па ўсталяванні гнездзішча правёў Бераставіцкі райвыканкам разам з Гарадзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Я.Купалы і грамадскай арганізацыяй «Ахова птушак Бацькаўшчыны».

Фотаздымак БелТА

Каментары