Гадавіна па Алесю Чаркашыну


28 жніўня 2018 года. Сваякі і сябры Алеся Чаркашына на ягонай магіле ў вёсцы Камяніца Жыравецкая пад Берасцем. Фота – «Белсат»

Алесь Чаркашын быў пахаваны на могілках вёскі Камяніца Жыравецкая каля Берасця. Два гады таму на магіле Чаркашына быў усталяваны помнік, сродкі на які сабралі талакой.

Чаркашын – першы беларускі добраахвотнік, які загінуў у расейска-украінскім канфлікце. Ён быў моцна паранены ў баі пад Белакаменкай на Данбасе і памёр у шпіталі. Яму было 33 гады.

ДД

Каментары