Дзіцячыя могілкі


Хлопчыкі аглядаюць магілы, дзе мусяць пахаваць іх равеснікаў, што сталі ахвярамі авіяўдару ў горадзе Саада на поўначы Емена.

9 жніўня самалёты кааліцыі на чале з Саудаўскай Аравіяй разбамбілі ў Емене аўтобус з дзецьмі. У выніку загінулі дзясяткі чалавек, большасць з каторых былі ва ўзросце да дзесяці гадоў. Прадстаўнікі кааліцыі сцвярджаюць, што дзяцей выкарыстоўвалі ў якасці «жывога шчыта» паўстанцы-хусіты, на якіх быў накіраваны авіяўдар.

З 2014 года Емене ідзе грамадзянская вайна паміж хусітамі (шыіцкімі паўстанцамі) з аднаго боку і ўрадавымі войскамі – з другога. У 2015 годзе ў канфлікт на баку ўраду ўмяшалася кааліцыя арабскіх дзяржаваў на чале з Саудаўскай Аравіяй. За 4 гады канфлікту ў краіне былі забітыя каля 10 тыс. чалавек.

Фота – REUTERS/Naif Rahma

Каментары