Дэмантаж Чырвонай арміі


У польскім горадзе Дамброва-Гурніча дэмантавалі помнік жаўнерам Чырвонай арміі. Помнік быў усталяваны ў 1984 годзе ў памяць савецкіх байцоў, што ваявалі на тэрыторыі Польшчы супраць нацысцкай Нямеччыны. Помнік уяўляў сабою двух жаўнераў, якія ідуць наперад.

Закон, які дазваляе зносіць савецкія помнікі, быў прыняты ў Польшчы ў 2017 годзе. Дэмантаж помнікаў адбываецца ў рамках забароны на прапаганду камунізму ці іншага таталітарнага ладу.

На здымку – момант дэмантажу.

Фота – Arkadiusz Lawrywianiec/FORUM

 

 

Каментары