Дэканструкцыя Лідскага замку


Байніца ў рэканструяванай галерэі Лідскага замку. Фота – Уладзіслаў Рудакоў

Ужо два дзесяцігоддзі (з перапынкамі) цягнецца рэканструкцыя Лідскага замку. Паводле задумы, адноўленыя сцены выдзяляюцца на фоне замку: яны цагляныя. Днямі нарадзінец Ліды Уладзіслаў Рудакоў наведаў замак і апублікаваў фотаздымкі ў сваім «Тэлеграме». Якасць сучаснай беларускай рэканструкцыі пакідае мноства пытанняў.

«Напярэдадні «Дажынак» на сцены вярнуліся ўнутраныя галерэі, з’явілася магчымасць зірнуць праз байніцы на горад пагардліва. Ведаеце, лепш бы такая магчымасць не зʼяўлялася. Паняцця не маю, дзе знайшлі настолькі крыварукіх будаўнікоў, але мне здаецца, што кожны чалавек, які ніколі ў жыцці не трымаў у руках кельню, паклаў бы мур лепш», – напісаў Рудакоў.

Лідскі замак пабудавалі ў 1323 годзе паводле даручэння князя Гедыміна. Уваходзіў у лінію абароны супраць крыжакоў Наваградак – Крэва – Меднікі – Трокі.

Каментары