Дар’я Домрачава завяршыла карʼеру


На прэс-канферэнцыі 25 чэрвеня чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка па біятлоне Дар’я Домрачава абвесціла пра завяршэнне кар’еры. Прычына – жаданне больш увагі надаваць дачцэ.

Нагадаем, Домрачава ў шлюбе з вядомым нарвежскім біятланістам Уле-Эйнарам Б’ёрндаленам. У 2016 годзе ў іх нарадзілася дачка. На прэс-канферэнцыі Домрачава адзначыла, што муж быў гатовы падтрымаць яе, калі б яна вырашыла працягнуць спартовую кар’еру. «Але я вырашыла, што гэта было б складаным перыядам, калі б я мучылася сама і мучыла сваё дзіцяці», – адзначыла яна.

Домрачава падкрэсліла, што задаволеная вынікамі сваёй спартовай кар’еры: «Я сыходжу пераможцаю».

Пасля прэс-канферэнцыі Домрачава і Бʼёрндален пачаставалі журналістаў тортам. Торт быў зроблены ў колерах дзяржаўнага сцяга. Надпіс на торце – «Спасибо. Ваша Даша».

Каментары