Беларусь – у першым паўфінале Еўрабачання. І з шанцамі на перамогу


29 студзеня 2018 года. Тэлевядоўца Філамена Каутэла паказвае картку Беларусі падчас лёсавання выступоўцаў у паўфінале Еўрабачання, якое пройдзе ў траўні ў Партугаліі. Фота – Pedro Nunes/Reuters/Forum

Сёння ў мэрыі Лісабона прайшло лёсаванне чаргі выступаў краінаў-удзельніц на міжнародным конкурсе песні «Еўрабачанне 2018». Прадстаўнік Беларусі выступіць у першым паўфінале, які пройдзе 8 траўня. Другі паўфінал пройдзе 10 траўня.

Агулам сёлета ў конкурсе возьмуць удзел 43 краіны.

Таксама сёння стала вядома, што еўрапейскія букмекеры пачалі прымаць першыя стаўкі на фаварытаў «Еўрабачання 2018». Упершыню за 15 гадоў Беларусь увайшла ў першую дваццатку фаварытаў, хаця яшчэ невядома нават, хто паедзе ў Партугалію выступаць ад нашае краіны.

ДД

Каментары