Баксёр з Сімферопалю заваяваў кубак Мухамеда Алі


У ноч на 22 ліпеня ў Маскве прайшоў фінал першага турніру Сусветнай баксёрскай суперсерыі. Галоўным боем вечара стаў паядынак расейца Мурата Гассіева і ўкраінца Аляксандра Усіка за званне абсалютнага чэмпіёна свету ў цяжкай вазе. Суддзі аднагалосна прысудзілі перамогу ўкраінцу. Падчас паядынку на трыбунах адбылася бойка. Заўзятараў разнімаў АМАП.

Каментары