Ахвяры вайны з наркотыкамі


На Філіпінах прайшлі пратэсты супраць метадаў, якія выкарыстоўвае прэзідэнт Радрыга Дутэртэ ў сваёй вайне з наркотыкамі.

Ахвярамі гэтай вайна вельмі часта становяцца не наркадылеры, а звычайныя грамадзяне. Прэзідэнт выдаў сілавікам карт-бланш на па-за судовыя расправы над грамадзянамі пры мінімальным падазрэнні ў здзяйсненні злачынстваў, звязаных з наркотыкамі. Паводле праваабаронцаў, за 1,5 гады «вайны з наркотыкамі» былі забітыя 12 тыс. грамадзянаў Філіпінаў, прычым вельмі часта Дутэртэ выкарыстоўвае гэтую вайну для знішчэння сваіх палітычных апанентаў.

Фота – REUTERS/Erik De Castro

Каментары