Лукашэнка і Назарбаеў у Нова-Агарова


26 снежня 2017 года. Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў падчас нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў дзяржаваў СНД. Нова-Агарова, Расея. Фота – Валерый Шарыфулін/ТАСС/Forum

На з’ездзе, які адбыўся ў дзяржаўнай рэзідэнцыі расейскага прэзідэнта, Аляксандр Лукашэнка ўзгадаў пра прэзідэнцкія выбары, якія пройдуць у Расеі 18 сакавіка.

«Нашая сустрэча носіць палітычнае адценне ў тым сэнсе, што сарцавіна нашых аб’яднанняў – і СНД, і ЕАЭС, і Саюзнай дзяржавы – перажывае такі адказны перыяд», – заявіў Лукашэнка.

Кіраўнік Беларусі дадаў, што расейскі народ «зробіць правільны выбар».

ДД

Каментары