Прабел Выбары


Да чарговых прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі – альбо як некаторыя гавораць, чарговых выбараў Лукашэнкі – засталося паўгода альбо нават менш. Тым часам апазіцыя калі і дасягнула ў нечым адзінства, дык у сцверджаннях, што сумленных і справядлівых выбараў у нашай краіне даўно ўжо няма. Што, зрэшты, не перашкодзіла шэрагу апанентаў Аляксандра Лукашэнкі ўжо заявіць пра свой намер паўдзельнічаць у сёлетняй кампаніі: хай і не дзеля перамогі, але дзеля ўласнага піяру сярод электарату.

Не палохае прэтэндэнтаў на прэзідэнцтва і лёс папярэднікаў, якія адразу пасля выбараў 2010-га амаль поўным складам трапілі за краты, а адзін з іх – Мікола Статкевіч – і дагэтуль знаходзіцца ў турме. Што ж рабіць нам, звычайным грамадзянам, якія хочуць не піяру, а рэальных зменаў у краіне? Аніматар daroha прапаноўвае паразважаць разам.

іншыя запісы
Каментары