Максім Чыгунка «У ложку з ворагам»

публіцыст

Быў такі фільм з Джуліяй Робертс пра жанчыну, якая рабіла выгляд, што яна шчаслівая ў шлюбе, і таемна рыхтавалася збегчы ад жорсткага мужа. Аналагічным спосабам можна апісаць беларуская-расейскія дачыненні. І Расея ўсцяж намагаецца зрабіць іх больш вычварнымі.

Аляксандр Лукашэнка з нагоды Вялікадня не прамінуў нагадаць, што «Мы не збіраемся ваяваць, але калі нехта захоча, то мы годна яго сустрэнем».

Украінскі прыклад паказвае, што першы, хто можа мець ахвоту заатакаваць Беларусь – Расея, афіцыйна самы вялікі хаўруснік Беларусі.

Беларусь рыхтуецца да горшага, аднак у стылі сада-маза. Вось беларуская армія і праводзіць вучэнні плячо ў плячо са сваім патэнцыйным праціўнікам. І гэта ў літаральным сэнсе, таму што, у рэшце рэшт у Беларусь прыехалі жаўнеры 76 падраздзялення пскоўскай паветрана-дэсантнай дэвізіі. Так, той самай,  чые вайскоўцы спачатку «збіліся са шляху» падчас вучэнняў ва Украіне, а пасля масава быў вернуты на радзіму ў выглядзе «Грузу-200». У Беларусь прыехалі жаўнеры, якіх вучаць і выкарыстоўваюць пад прыкрыццём для захопу тэрыторый «брацкіх краінаў» былога СССР. Расейскія «зялёныя чалавечкі» наведалі Беларусь, каб ваяваць з іншымі «зялёнымі чалавечкамі», дыверсійнымі групамі, якія нібыта прарваліся праз мяжу з боку NATO.

Застаецца пытанне, хто найбольш выйграў ад гэтых вучэнняў. Берасцейскія дэсантнікі альбо госці з Расеі, якія атрымалі ўнікальную магчымасць папрактыкавацца, як змагацца супраць беларускай рэгулярнай арміі ды яшчэ на тэрыторыі «праціўніка».

Вось як гэта бывае, калі трапляеш у ложак з ворагам.

Максім Чыгунка

Меркаванне аўтараў можа не супадаць з пазіцыяй рэдакцыі.

іншыя запісы
Каментары