Максім Чыгунка Суверэнітэт на практыцы: беларускія сілавікі выструньваюцца па камандзе перад калегамі з Расеі

публіцыст

Лукашэнка пастаянна падкрэслівае, што Беларусь суверэнная, і што мы не свайго не аддамо. Але як даходзіць да справы, атрымліваецца, што нават ДАІ выконваюць загады ФСБ.

Апошні гучны выпадак у Беларусі звязаны з затрыманнем кіроўцы забітага нядаўна ў Кіеве былога расейскага дэпутата Дзяніса Вараненкова. Мужчына спрабаваў далучыцца да свайго начальніка, які збег у Украіну. Аднак праехаў па тэрыторыі «суверэннай» Беларусі праехаў некалькі кіламетраў. Яго хутка спыніў дарожны патруль і трымаў пакуль не прыехалі афіцэры ФСБ і сілком не забралі яго ў Расею. Я не думаю, што што рашэнне аб арышце няважнага чалавека прынялі на самым высокім узроўні. Верагодна, кіраўнік начальнік Бранскага ФСБ пазваніў начальніку ДАІ ў Гомлі і папрасіў яго спыніць. І ён сустрэў ласку. Той аказаў паслугу. То бок, мяжа нібыта ёсць, але нібыта яе няма.

Цяпер Беларусь выдае ў рукі чачэнскіх сілавікоў чэмпіёна свету ММА Мурада Амрыева. Цяпер яго можа чакаць доўгае катаванне, а, магчыма, і смерць. Што робіць Беларусь – аддае яго на верную смерць, нават не ўнікаючы ў падрабязнасці. Вядомыя дбаннем аб правах службовыя асобы МУС Чачэніі на падставе адной абдрукоўкі ў пашпарце абвінавацілі яго ў падробцы дакументаў, абвяшчаюць у вышук – беларускія міліцыянты і выконваць па камандзе. Уражанне, што усёмагутныя і нібыта «суверэнныя» беларускія ўлады ніяк не ўмешваюцца ў дзіўную супрацу праваахоўных органаў дзвюх краін.

Не лепш было да нядаўняга часу ў суседняй Украіне. Нядаўна ў Кіеве напалі на былога камандзіра батальёна Джахара Дудаева Адам Асмаева. У 2012 годзе яго абвінавацілі ў планаванні замаху на Пуціна і паказальна затрымаў спецназ СБУ ў Адэсе. Дзіўным чынам матэрыял на гэтую тэму змантаваны з відэа ўкраінскіх спецслужбаў паказалі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у Расеі, дзе сам Пуцін намагаўся пераабрання. І тады расейскія каментатары заявілі, што Віктар Януковіч пры дапамозе сваіх сілавікоў зрабіў падарунак Пуціну, паказаўшы ўсім і кожнаму, што яму пагражае чачэнскі тэрарызм. Пра тое, як выглядае да пачатку канфлікту выглядалі кантакты расейскай і харкаўскай міліцыі паказана ў расейскай камедыі «Бабло». Генерал маскоўскай міліцыі пачуваецца ў Харкаве як у сябе ўдома, можа бяседаваць і рабіць з ценявы бізнес з украінскім генералам.

Так на практыцы выглядаў «суверэнітэт» Украіны. Аж прыйшоў 2014 і аказалася, што многія з міліцыі Данбасу перайшлі на бок ворага.

Істотная сцэна ў паліцэйскім участку ў Горлаўцы, калі перад шэрагам украінскіх міліцыянтаў становіцца чалавек з тварам рэцыдывіста і пераймае камандаванне над пастарункам. Спярша пасля нясмелага пытання міліцыянтаў прадстаўляецца падпалкоўнікам расейскай арміі – афіцэры пасля кароткага вагання вітаюць яго гучным «Будзьце здаровыя, таварышу палкоўнік».

Вайна ўва Украіне хутка паказала, хто свой, а хто чужы. Было б цікава даведацца, наколькі расейскія сілавікі могуць умешвацца ў справы Беларусі. Прамых доказаў няма, але калі бачым, як лёгка ДАІ спыняе чалавека, якога нават не шукаюць у Расеі. Як расейскія міліцыянты ў Воршы абвешваюць свае аўтамабілі расейскай сімволікай. Як ахвотна выконваюць загады МУС Чачэніі. Можна зрабіць выснову, што працягваецца зліццё расейскіх і беларускіх спецслужбаў, якое памятаем з часоў СССР, і якое ў выпадку Украіны не прывяло ні да чаго добрага.

Максім Чыгунка, belsat.eu

іншыя запісы
Каментары