Александр Федута Што залежыць ад прэм’ера?

паліткансультант

Аляксандр Федута – пра вагу і значэнне беларускіх чыноўнікаў.

Сустракаюся я на днях з моладдзю. З прасунутай моладдзю. Некаторыя ўжо працуюць журналістамі.

Пытаюся:
– А хто ў нас прэм’ер?
– Кабякоў, – са здзіўленнем адказваюць мне.
– А як яго завуць?
– Андрэй… – здзіўленне узмацняецца.
– А па бацьку?
– Уладзіміравіч, – гэта ўжо пасля паўзы.
– Выдатна. А да яго хто быў?
Хуткі абмен позіркамі:
– Мясніковіч?.. Міхаіл… Уладзіміравіч!
Успомнілі.
– А да яго?
– Сідорскі. Здаецца, Сяргей…
– Так, Сяргеевіч, – падказваю я. – А раней?
Тут бы ў тэлефон забрацца ды пагугліць, але дамовіліся – гуляем шчыра.
-…

Навіцкага не памятаюць. Не было такога Генадзя Васільевіча ў іх жыцці.

– А да яго? Ярмошын…
– Васіль?! – усцешана.
– Не, Уладзімір Васільевіч. А да яго Лінг Сяргей Сцяпанавіч. А да яго…
– Чыгір, – раздаецца ўздых палёгкі.

І ўслед яшчэ больш неўразумелае:
– А навошта гэта? Ад іх нічога ж не залежыць!

Сапраўды. Што ад іх залежыць?

А мы, калегі, на поўным сурʼёзе каментуем выказванні Мацюшэўскага і Калаура. Дарэчы, як іх завуць? Толькі цур – без гугля!

іншыя запісы
Каментары