Прабел ПРАБЕЛ. дзяржава


Мінулі ўжо 97-я ўгодкі абвяшчэння Беларускай народнай рэспублікі, а пытанне незалежнасці для нас, беларусаў, усцяж актуальнае – як і стагоддзе таму. Здавалася б, ёсць у нас і свая краіна, і якая-ніякая дзяржаўная сістэма – чаго ж наракаць?

А з іншага боку, як не наракаць, калі асабістыя, і эканамічныя, палітычныя ды іншыя свабоды дый уласна беларушчыну ў нашай краіне душыць-дадушвае менавіта дзяржава? Ці ж пра гэта марылі цэлыя пакаленні беларусаў?

Ці за гэткую дзяржаву клалі галовы ды гнілі ў турмах? Альбо хацелі чагосьці іншага? Трымаючы ў галаве запавет Кастуся Каліноўскага пра тое, што «не народ для ўраду, а ўрад для народу, аніматар daroha разважае пра тое, чым жа насамрэч з’яўляецца дзяржава.

іншыя запісы
Каментары