Прабел Прабел. Дзень перамогі


Дзень, які ў нашай краіне не пакідае абыякавым, бадай, анікога. 9 траўня адныя лічаць святам і адзначаюць яго, хто як умее: нясуць кветкі да помнікаў савецкім жаўнерам, цягнуць мангал і пляшку ў найбліжэйшы парк альбо смачна паплёўваюць на розных «нацыяналістаў і «бандэраўцаў». Іншыя ж не могуць стрымаць злосці ды гістарычнай крыўды на камунізм, які прынёс у наш край і безліч гора, слёзаў ды болю, а таму ў афіцыйных урачыстасцях не ўдзельнічаюць ды нават наракаюць на іх. У зацятых спрэчках прыхільнікі розных поглядаў на гісторыю ды нават палітычных пазіцыяў, на жаль, часцяком забываюць пра галоўнае – пра той жудасны кошт, якім далася тая перамога над гітлераўцамі, ды пра адданых патрыётаў, якія змагаліся за родны край пад рознымі сцягамі. Сцягі розныя, але Беларусь у нас адна, спадарства. Аніматар daroha заклікае не забывацца пра гэтыя простыя, але вельмі важныя ісціны. І прапаноўвае закрануць пытанні Дня Перамогі, агульныя для ўсіх нас.

іншыя запісы
Каментары