Зміцер Ягораў падатак на дармаедства

рэдактар belsat.eu

Плаціць падаткі – абавязак хоць і малапрыемны, але абавязковы для кожнага і нават замацаваны ў Канстытуцыі.

Менавіта з нашых грошай будуюцца дарогі, школы, шпіталі, маюць заробкі настаўнікі, лекары, праваахоўнікі, чыноўнікі – адным словам, функцыянуе ўся дзяржава. Механізм просты: атрымаў прыбытак – аддай частку ў агульную скарбонку на агульныя патрэбы. Ты клапоцішся пра іншых – іншыя клапоцяцца пра цябе.

Цудоўная тэорыя, аднак, часцяком разбіваецца аб суворую практыку. Фактычнае багацце чыноўнікаў у кантраст іх куды ніжэйшым афіцыйным заробкам, выдаткоўванне бюджэтных сродкаў на дармаедаў з розных брсмаў ды аддзелаў ідэалогіі, усё большая колькасць міліцыянтаў, якія замест злачыннасці дадушваюць апошнія грамадзянскія свабоды – усё гэта на тле дзіравых дарогаў, жабрацкіх школаў ды неабсталяваных шпіталяў. «Ці туды ідуць нашыя грошы?» – пытанне, якое зусім не дадае прывабнасці падаткавай сістэме. Затое ты ведаеш дакладна, што, да прыкладу, шматпавярховік, у якім ты жывеш, гэтак і не дачакаецца аплочанага табою капітальнага рамонту. Калі ж не пачуваешся гаспадаром сваёй краіны – адкуль узяцца адказнасці за гэтую краіну?

Не дадае аптымізму і новы збор, уведзены ўладамі – ці то як лек ад беспрацоўя, ці то дзеля змагання з шэрымі прыбыткамі: маўляў, амаль паўмільёна чалавек афіцыйна анідзе не працуюць, але з чагосьці жывуць – хай дзеляцца часткаю сваіх прыбыткаў! Тым часам незалежныя юрысты паспелі падлічыць, што падатак на дармаедства парушае прынамсі пяць (!) артыкулаў нашай Канстытуцыі. Дурасць чыноўнікаў у чарговым «прабеле» разглядае і бязлітасны аніматар daroha.

Меркаванне аўтараў можа не супадаць з пазіцыяй рэдакцыі.

іншыя запісы
Каментары