Максім Чыгунка Максім Чыгунка: беларускі час страчаны

публіцыст

Расея зноў уціхую забрала кавалак суверэннасці Беларусі. Высветліла гэта журналістка «Белсату», якая ўважліва ўглядзелася ў квіток Беларускай чыгункі.

На беларускіх вакзалах квіткі на цягнікі ад 27 кастрычніка прадаюць з дапіскай «час прыбыцця і ад’езду – маскоўскі». Чытачы, якія не памятаюць ЗССР альбо не вандравалі па Расеі далей за Урал, пэўна, не ведаюць, што ва ўсёй Расеі, як калісьці ў ЗССР квіткі на цягнікі дальняга кірунку прадаваліся паводле «маскоўскага часу». Так адбываецца нават ва Уладзівастоку, дзе на вакзале гадзіннік паказвае час, перасунуты на сем гадзінаў наперад. Недасведчаныя вандроўнікі заўсёды ламаюць галаву, не ў стане зразумець, а якой яны павінны з’явіцца на станцыі.

З 27 кастрычніка, у выпадку калі жыхар еўрапейскай часткі Расеі захоча паехаць у Беларусі паесці французскага сыру альбо польскіх яблыкаў, больш не будзе думаць пра тое, а каторай прыбудзе ці з’едзе. Рускія проста ўціхую зманіпулявалі час, каб зраўняць з беларускім. Апынулася, што свой час у Расеі маюць жыхары Калінінграду, Масквы, Екацярынбургу, Омску, Краснаярску, Іркуцку, Якуцку, Уладзівастока і Магадану, як Расея па-ранейшаму падзеленая на дзевяць гадзінных паясоў. Тым часам, беларусы страцілі сваю часавую самабытнасць і час ім вымяраюць крамлёўскія куранты.

Нібыта нічога не здарылася, расейцы нічога не навязвалі, а проста дапасаваліся да сваіх заходніх суседзяў. Аднак Беларусь страціла такім чынам тое, што здабыла пасля аднаўлення сваёй незалежнасці. Гэта рэч заўважная кожнаму, але колькі іншых падобных рэчаў у дакументах, падпісаных прэзідэнтам Беларусі з нагоды стварэння Еўразійскага эканамічнага саюзу? Ніхто не ведае. Акрамя таго не выключана, што самі рускія прапануюць не толькі зраўняць час, але і аб’яднаць пасаду прэзідэнта. Навошта два прэзідэнты ў брацкіх краінах Расея і Беларусі? Спалучым нашыя сілы і хай будзе адзін руска-беларускі прэзідэнт. І б’юся аб заклад, што гэтага месца не зойме Аляксандр Лукашэнка, які калісьці так пра гэта марыў.

Максім Чыгунка, belsat.eu

Меркаванне аўтараў можа не супадаць з пазіцыяй рэдакцыі.

іншыя запісы
Каментары