Максім Чыгунка Лукашэнка, вазьміся ўрэшце за сапраўдную Пятую калону!

публіцыст

Настаў час скончыць з гэтым фарсам – Днём святога Валентына. Беларусь мае гіганцкі шанец урэшце пазбавіцца гэтай заходняй заразы.

Прэзідэнт увесь час нагаворвае на агентаў Захаду, а сам не робіць нічога, каб не дапусціць пранікнення ў Беларусь шкодных ідэяў. КДБ бегае за жменькаю апазіцыянераў, тым часам проста пад бокам Беларусь атакуе прагнілая культура Амерыкі.

Што за Валентынкі? Што гэта за геній прыдумаў, каб свята закаханых адзначалі сярод зімы? А ні выйсці на двор, ні пашпацыраваць, і тым боль не паляжыш у траве. Калі б хтосьці паспрабаваў зрабіць гэта ў мароз – напэўна адмарозіў бы ўнутраныя органы. Зразумела, уся ідэя заключаецца ў тым, каб дзень мінуў за тратаю грошаў у кіно, крамах з кветкамі, рэстаранах, а на сапраўднае каханне часу застанецца няшмат. Няма тут а ні магіі, а ні рамантыкі, і плёну для дэмаграфічнага росту таксама няшмат. Лукашэнка, ты ж Бацька Ўсёмагутны, забарані гэтую практыку. Няхай гэтыя цукровыя сардэчкі знікнуць з беларускіх вуліц. Бо славянам не трэба іншага свята закаханых, акрамя Купалаўскай ночы.

Так як цэнтралізавана адзначаеш Дажынкі – трэба ў чэрвені зладзіць цэнтралізаванае святкаванне дня закаханых. З вялікім вогнішчам і голымі купаннямі ў Менскім моры. Шчаслівыя пары змогуць колькі захочуць аддаваца ўцехам кахання на лоне прыроды.

Прэзідэнт падпісвае дэкрэты налева і направа. Так што няхай падпіша і маленькі дэкрэтык на карысць абароны славянскага свету. Айчына і новыя дзеці, што стануцца ягоным плодам, напэўна гэтага не забудуць.

Максім Чыгунка

іншыя запісы
Каментары