Эдуард Пальчыс 5 крымінальных артыкулаў, пра якія вы ніколі не чулі

экстрэміст, былы палітвязень

Мы з вамі мноства разоў бачылі некаторыя дзеянні нашых чыноўнікаў, і даўно да іх прывыклі. Вы здзівіцеся, але многія з гэтых дзеянняў падпадаюць пад адказнасць. Пры тым крымінальную.

Парушэнне раўнапраўя грамадзянаў – артыкул 190. Да двух гадоў пазбаўлення волі.

«Наўмыснае прамое або ўскоснае парушэнне, альбо абмежаванне правоў і свабодаў, альбо ўсталяванне прамых або ўскосных перавагаў грамадзянаў у залежнасці ад полу, расы, нацыянальнасці, мовы, паходжання, маёмаснага або службовага становішча, месца жыхарства, адносіны да рэлігіі, перакананняў, прыналежнасці да грамадскіх абʼяднанняў, што пацягнулі істотную шкоду правам, свабодам і законным інтарэсам грамадзяніна».

#STUDENTSAGAINST - акцыя студэнтаў#STUDENTSAGAINST – акцыя студэнтаў супраць парушэння іх правоў. Шматлікія потым будуць адлічаны за іх пратэст.

А цяпер давайце ўзгадаем усіх, каго выключалі з ВНУ і звальнялі з працы за палітычныя погляды альбо за прыналежнасць да палітычных рухаў. Колькі было выпадкаў ціску на грамадзянаў з-за адданасці роднай мове і культуры. Ды пераслед няўгодных вернікаў і свавольства чыноўнікаў у адносінах да простых людзей. Усё гэта караецца па Законе, але рэальных прыкладаў у судовай практыцы ніхто не ўзгадае.

 Перашкода правядзенню сходу, мітынгу, дэманстрацыі, шэсця, пікетавання або ўдзелу ў іх – артыкул 198. Да трох гадоў пазбаўлення волі.

«Незаконная перашкода правядзенню сходу, мітынгу, дэманстрацыі, шэсця, пікетавання або ўдзелу ў іх, альбо прымус да ўдзелу ў іх, учыненыя з выкарыстаннем гвалту або з пагрозай яго выкарыстання».

Супрацоўнікі спэц.службаў затрымліваюць падлектаўСупрацоўнікі спецслужбаў затрымліваюць падлеткаў, якія праходзілі міма маўклівых акцый пратэсту. (Фота Антона Матолькі).

То бок, калі хтосьці ставіць нейкія прыпоны перад дазволенай акцыяй (напрыклад, Дзень Волі, Чарнобыльскі Шлях, Дзяды) – ён робіць злачынства. Мы можам узгадаць безліч прэвентыўных затрыманняў перад важнымі мітынгамі. Як канфіскоўвалі гукаўзмацняльную апаратуру і ўлёткі, падпускалі правакатараў і нават штрафавалі кіроўцаў, якія сігналілі ў знак падтрымання.
Таксама трэба памятаць, як нашых бюджэтнікаў пастаянна зганяюць пад прымусам на нейкія там маёўкі і савецкія святы. Калі хто ні хоча, перад ім паўстае пагроза звальнення, пазбаўлення прэміі, не працягненне кантракту.
Але ніхто не разу за гэтыя справы не быў прыцягнуты да адказнасці.

Адмова ў прадстаўленні грамадзяніну інфармацыі – артыкул 204. Пазбаўленне права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.

«Незаконная адмова службовай асобай у прадстаўленні грамадзяніну сабраных ва ўстаноўленым парадку дакументаў і матэрыялаў, якія непасрэдна датычацца яго праў, свабоды і законных інтарэсаў, альбо прадстаўленне яму няпоўнай або наўмысна скажонай такой інфармацыі, якая пацягнула прычыненне істотнай шкоды правам, свабодам і законным інтарэсам грамадзяніна».

ekanomikaМяркую, што шмат хто сутыкаўся з адмоўнай практыкай чыноўніцтва, калі гаворка заходзіць пра прадстаўленне інфармацыі. Як фармуюцца цэны ЖКГ? А колькі каштуе Палац Незалежнасці? Як трацяцца грошы ва ўрадзе? Напрыклад, я два тыдні катаўся па турмах Беларусі, а Следчы Камітэт адмаўляўся паведамляць маім родным, дзе я знаходжуся. Дапамагла толькі скарга ў Генеральную Пракуратуру.
А ўсё гэткае свавольства, па законе, цягне на штраф або звальненне назаўсёды з адказных пасад.

Перашкода законнай прафесійнай дзейнасці журналіста – артыкул 198. Да трох гадоў пазбаўлення волі.

«Перашкода ў якой бы там ні было форме законнай прафесійнай дзейнасці журналіста альбо прымус яго да распаўсюджвання або адмовы ад распаўсюджвання інфармацыі, учыненыя з ужываннем гвалту або з пагрозай яго ўжывання, знішчэннем або пашкоджаннем маёмасці, ушчамленнем правоў і законных інтарэсаў журналіста».

Фота Антона Матолькі
Фота Антона Матолькі

Напэўна ў кожнай рэдакцыі незалежных СМІ вам распавядуць 100500 выпадкаў, як іх супрацоўнікаў білі, давалі 15 сутак, ламалі фотаапараты і відэатэхніку. Ды і на кожнай масавай акцыі невядомыя ў штатскім часта проста закрываюць далонямі абʼектывы фатографаў. Але крымінальных спраў у адносінах да сілавікоў, якія штораз парушаюць закон, мы яшчэ не бачылі.

Пераслед грамадзянаў за крытыку – артыкул 197. Абмежаванне волі да трох гадоў.

«Ушчамленне службовай асобай правоў, свабоды і законных інтарэсаў грамадзяніна за скіраванне ім у дзяржаўныя органы або грамадскія абʼяднанні прапаноў, заяваў, скаргаў, альбо за крытыку якая ў іх змешчаная, альбо за выступы з крытыкай у іншай форме (пераслед грамадзянаў за крытыку)».

kvateryГрамадзяне, якіх падманулі з набыццём кватэр, неаднаразова затрымлівалі за крытыку ўлад.

Паскардзіліся на дырэктара школы, а да вас прыйшлі органы апекі? Напісалі скаргу на Мінгарвыканкам, а да вас прыйшла падатковая, пажарная і пракуратура? Усё гэтыя моманты, да якіх мы даўно звыклі, і ёсць пераслед за крытыку. Нельга выкарыстоўваць адміністратыўны рэсурс, ці які-небудзь іншы, калі грамадзянін у афіцыйная форме крытыкуе ўладу. Але, на жаль, у нас усе зусім наадварот.

Крымінальны Кодэкс вельмі цікавая рэч. Ён выглядае цалкам нармалёва, але практыка яго ўжывання пазбаўляе нашых грамадзянаў усялякага даверу да праваахоўных структур. Але, як там б ні было, сістэмы жывуць па нормах і паперках. Нягледзячы на ўсё, мы павінны таксама ўмець даваць юрыдычны адпор на свавольства ўладаў.

іншыя запісы
Каментары