Максім Чыгунка 10 вампіраў Пуціна. Ч. 3: Рагозін, Кадыраў, Матарола

публіцыст

Яны радыкалы, не выбіраюць ні ў словах, ні ў дзеяннях. Хочуць, каб Расея ішла дарогай гвалту і запалохвання цэлага свету. Расійскі прэзідэнт усё больш становіцца падобны на сваіх жахлівых сяброў.

Дзмітрый Рагозін – вясёлы ястраб з ракетамі

Рагозін амаль заўсёды быў на баку дэструктыўных сілаў. Цяпер нясе службу ў шэрагах расейскага абарончага комплексу і дзеля забавы прасоўвае сепаратызм у краінах былога СССР. У свой час быў кіраўніком радыкальнай нацыяналістычнай партыі «Радзіма» – ідэалагічна блізкая да папулісцкай ЛДПР Жырыноўскага. Аднак, нягледзячы амплуа Уладзімера Вольфавіча, прыдворным клоўнам Крамля ня стаў. Далучыўшыся да «Адзінай Расеі» пачаў падымацца па крамлёўскай лесвіцы. Нягледзячы на высокую пасаду, не вагаючыся, пагражае свету ядравай зброяй у сваім Twitterы.

Час ад часу дапякае амерыканскага сенатара Макейна і пагражае яму ссылкай у Сібір, або абяцае бамбардыроўку Румыніі, калі тая не дазволіла праляцець ягонаму самалёту над сваёй тэрыторыяй. Канфлікт ва Украіне паказвае, што Пуцін радыкалізуецца, а Рагозін дбае, каб падкантрольная яму абаронка атрымлівала як мага больш заказаў.


Рамзан Кадыраў – маленькі цмок

Ганна Паліткоўская, забітая па ўсёй верагоднасці людзьмі Рамзана Кадырава, калісьці назвала прэзідэнта Чачэніі «маленькім цмокам», выгадаваным Крамлём, якога ўвесь час трэба карміць, каб, не дай Бог не трыскануў агнём.

Прэзідэнт Чачэніі генерал-маёр МУС РФ, кандыдат эканамічных навук Дагестанскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэту, ганаровы акадэмік Чачэнскай Рэспублікі, кавалер ордэна Героя Расеі «За заслугі перад Айчынай».

«Я не чалавек ФСБ, ГРУ. Я чалавек Пуціна. Яго палітыка, яго слова, для мяне закон», – заявіў калісьці Кадыраў.

Але што, калі эпоха Пуціна скончыцца, але пра гэта Кадыраў нават не заікаецца. Кіраўнік Чачэніі кажа Пуціну пра сваю любоў, а як толькі той адвернецца, робіць усё каб яму насаліць. Ён ужо не раз паказваў, чыхаць хацеў на федэральныя законы і ўсе гэтыя фармальнасці. Кадыраў не нейкі там бяззубы цмок – пад яго кантролем знаходзіцца 30 тыс. адданых чачэнскіх жаўнераў.

У канцы снежня мінулага года ён сабраў усю сваю паству на галоўным стадыёне Грознага і папрасіў Пуціна трактаваць чачэнскае войска разглядаць як «добраахвотнае войска правадыра, якое гатовае да абароны Расеі». Але пафас разбіўся аб сцяну непаразумення падчас спецаперацыі на падкантрольнай Кадыраву тэрыторыі, калі ён загадаў страляць па «федэралах».

 

Чачэнскі лідар славіцца сваймі доўгімі рукамі, ад які’х гінуць людзі не толькі ў Расеі, але і Еўропе (забойства Умара Ісаева ў Вене). Невыключана, што Кадыраў мог аддаць загад па ліквідацыі расейскага апазіцыянера Барыса Нямцова.

Арсеній Паўлаў «Матарола» – з аўтамыйні ў генералы

Арсеній Паўлаў – камандзір батальёну «Спарта», плебейская версія Рагозіна і Жырыноўскага. Да вайны на Данбасе працаваў на аўтамыйцы. Пасля Майдану ў Кіеве быў адным з ініцыятараў г. зв. «русской весны» на ўсходзе Украіны. Публічна прызнаўся, што забіў 15 украінскіх палонных.

Абяцае палякам, што прыйдзе іх забіваць.

У дадзены момант працягвае ваяваць на Данбасе. Хутчэй усяго там і скончыцца яго кар’ера. План Пуціна па выкідванню маргіналаў і радыкалаў прайшоў вельмі паспяхова. Такім як «Матарола» ужо няма чаго рабіць у Расеі. Праўда, усіх на Данбас не павысылаеш. Раней ці пазней плебейскае войска ачуняе і зразумее, што правадыр ужо ня той. І адбудзецца гэта, калі дзірку ў дзяржаўнай казне ўжо нічым не залатаеш.

Чытайце таксама >>>

10 вампіраў Пуціна. Ч.1

10 вампіраў Пуціна. Ч. 2: Стралкоў, Праханаў, Катасонава

іншыя запісы
Каментары