Максім Чыгунка 10 вампіраў Пуціна. Ч. 2: Стралкоў, Праханаў, Катасонава, Лімонаў

публіцыст

Расейскі прэзідэнт, якога «падтрымлівае» 85 % жыхароў РФ, не павінен адчуваць асаблівую небяспеку з боку айчыннай апазіцыі. Большай пагрозай для Пуціна могуць быць яго сябры-вампіры.

Чытайце таксама:

10 вампіраў Пуціна Ч. 1: Залдастанаў, Цыганова, Дугін

10 вампіраў Пуціна. Ч. 3: Рагозін, Кадыраў, Матарола

Ігар «Стралкоў» Гіркін – патрыёт, якога здрадзілі

Чалавек, які ганарыцца тым, што распаліў узброены канфлікт на Данбасе. Падпалкоўнік, супрацоўнік ГРУ РФ і ФСБ, быў першым міністрам абароны ДНР, ваяваў у Чачэніі і Югаславіі. Напісаў прынамсі адну кнігу ў жанры фэнтэзі, у якой ён апісвае міфічны замак, які сімвалізуе Расею ў акружэнні ворагаў. Яго другім хобі з’яўляецца вайсковая рэканструкцыя.

Фотаздымак Стралкова ў форме жаўнера царскай Расеі з кулямётам Максім абляцеў увесь свет. Ён рамантык, які жыве ў сваіх фантазіях трапіў на вайну ва Украіне. Гіркін сур’езна ставіўся да сваіх гульняў з пераапрананнем, але для Крамля ён быў толькі пешкай у вайсковай партыі на Данбасе. Пуцін не мае намеру далучаць Данеччыну і Луганшчыну да Расеі і не хоча аб’вяшчаць вайну Украіне. У гэтай вайскова-палітычнай гульні Стралкову адвялі ролю ганаровага абаронцы Славянску – «данбаскага Сталінграду». У канцы гэтага эпізоду вайны герой павінен быў памерці.

Аднак смелы рэстаўратар, убачыўшы, якую смерць яму прыдумалі маскоўскія начальнікі, здаў Славянск без бою. Гісторыя Стралкова скончылася вяртаннем у Расею. Пуцін змілаваўся і пасадзіў яго на лаўку запасных.

Апошнім часам моцна крытыкуе расейскага галоўнакамандуючага і абвінавачвае яго ў тым, што «Наваросію злілі». Відаць, грошай яму больш ніхто не дасць ды і на палітычную кар’еру «абаронца Славянску», наўрацці, можа спадзявацца. Што праўда, ён будзе першы, хто захоча адпомсціць Пуціну, калі наблізіцца канец яго эпохі.


Аляксандр Праханаў – чорная сперма фашызму

Аўтар раману, прысвечанага вайне ў Афганістане і кнігі «Поступь русской победы», дзе ён апісвае перамогі Расеі неабходныя ёй для стварэння V імперыі.

Старшыня «Ізборскага клубу» – аб’яднання кансерватыўна-нацыяналістычных экспертаў, якія ламаюць галовы над канцэпцыяй перамогі Расеі ў гонцы з Захадам. Пісьменнік ненавідзіць украінцаў, пра што сведчыць яго артыкул «Адзінаццаты сталінскі ўдар», апублікаваны на сайце Izvestia.ru.

Праханаў патрабуе, каб Расея, як Сталін у 1941 г., накіравала свае войскі на ўсход Украіны «на Данецк, дзе паранены, аслабелы жаўнер кідае бутэльку з кактэйлям Молатава ў фашысцка-бандэраўскі танк».

Пуцін высылае войскі толькі ўціхую, і «Наваросія» мае абшар невялікай часткі Данбасу – тут геній Пуціна, які не слухаецца расейскага пісьменніка, выразна расчароўваецца.

Марыя Катасонава – атамная Сняжынка

На першы погляд, не надта ўплывовы чалавек – сябра Еўразійскага звязу моладзі, які «курыруе» Дугін.

Пасля выхаду на экраны фільму «Крым вяртаецца на радзіму», становіцца зразумела, што Катасонава і Пуцін звязаныя нейкай метафізічнай сувяззю.
У студзені 2015 г. Катасонава публікуе відэа, «На радость людям, на смертьврагам. С Рождеством! С Новороссией»!

Дзяўчына, апранутая ў зімовы ваенны камуфляж з аўтаматам у руках кажа: «Калі мы будзем прайграваць, то знішчым увесь свет».

Вы можаце падумаць, што гэта нейкая вар’ятка, але яна скандэнсавала галоўны мэсідж Пуціна для краінаў Захаду. У вышэйзгаданым дакументальным фільме пра Крым кіраўнік Расеі наўпрост заявіў, што, калі Еўропа і ЗША пачнуць дзейнічаць больш рашуча ў справе вяртання паўвострава Украіне – ён прывядзе ў поўную баявую гатовасць ядравыя сілы Расеі.


Эдуард Лімонаў – радыкал, якога дагнаў Пуцін

У мінулым вораг Пуціна, па прызванню нацыянал-бальшавік і лідар адной з самых радыкальных антысістэмных партый у гісторыі сучаснай Расеі.

Лімонаў – паэт, пісьменнік, які ў маладосці збег з СССР у Нью-Ёрк. У сваёй самай вядомай кнізе «Гэта я, Эдзічка» распавядае пра пра свае гомасексуальныя прыгоды з афра-амерыканцымі, якія зламалі шаблон расейскага радыкала нацыяналіста.

Расея, як вядома, краіна парадоксаў (гл. Віка Цыганова) і гомасексуальны кантэкст не стаў для Лімонава перашкодай на шляху да лідарства ў Нацыянал-бальшавісцкай партыі, шараговыя сябры якой наўрадці талеруюць секс з мужчынамі, а тым больш з чарнаскурымі.

У 1992 г. прадказаў, што Украіну чакае югаслаўскі сцэнар.

Да вайны на Данбасе Лімонаў усім сэрцам ненавідзіць Пуціна. У 2003 г. Атрымаў 4 гады турмы за заклікі далучэння Паўночнага Казахстану да Расеі. Пазней аўтар масавых пратэстаў у Расеі абурыўся ўкраінскім Еўрамайданам. Пісьменнік, які правёў маладосць у Харкаве, зненавідзеў украінцаў, за тое, што яны адвярнуліся ад Расеі і пачаў паўтараць крамлёўскія клішэ: «Майдан – авантура, арганізаваная на амерыканскія грошы».

Нацболы 15 гадоў таму былі аўтарамі сепаратысцкіх акцыяў у Севастопалі. Тады была захоплена вежа «Клубу маракоў», на якім нацыянал-бальшавікі вывесілі транспарант «Севастопаль расейскі горад».

Ім здавалася, што яны ідуць да ўлады, але аказалася, што Крэмль набліжаўся да іх. Цяпер Лімонаў крытыкуе Пуціна, што той не слухае «народ Данбасу», не хоча далучыць Усходнюю Украіну да Расеі і ўмывае рукі як Пілат.

У наступным частцы:

Дзмітрый Рагозін – вясёлы каршак з ракетамі
Рамзан Кадыраў – маленькі цмок
Арсеній «Матарола» Паўлаў – з мыйні ў генералы

Меркаванне аўтараў можа не супадаць з пазіцыяй рэдакцыі.

іншыя запісы
Каментары