Максім Чыгунка 10 вампіраў Пуціна. Ч.1

публіцыст

Расейскі прэзідэнт, якога падтрымліваюць 85 % грамадзянаў, не мусіць адчуваць вялікай пагрозы з боку апазіцыі. Хутчэй ён павінен баяцца сваіх сяброў-вампіраў. Расейскія ўлады любілі ствараць монстра, якім пужалі падданых.

Пачалося, канешне, ад царскай аховы, якая не толькі ўводзіла ў шэрагі антыцарскіх арганізацыяў сваіх агентаў, але сама стварала такія арганізацыі, якія часам нават самі праводзілі паспяховыя замахі на чыноўнікаў. Гэтыя традыцыя выкарыстаў Барыс Ельцын, які стварыў Уладзіміра Жырыноўскага – гратэскавага нацыяналіста, не зусім расейскага паходжання, які то змяняў на мапе межы Еўропы, то страляў з вокнаў цягніку па крумкачах, і даваў у лыч апанентам – вядома, у прысутнасці, камераў. Але калі было трэба, то заўжды галасаваў, як казалі ўлады.

10 сяброў-вампіраў Пуціна, якія грэюцца ў яго адбіцці і ўсё яшчэ бачаць яго ў якасці свайго лідара. Пуцін у сваю чаргу ўсё часцей кіруецца іх голасам, пакрысе перасоўваючы межы таго, што магчыма. Аднак ці будзе такая любоў цягнуцца вечна?

Аляксандр «Хірург» Залдастанаў – асабісты сябар

Лідар байк-клубу «Начныя ваўкі» прысутнічае ў расейскай палітыцы ўжо даўно і лічыцца асабістым сябрам Пуціна. У ліпені 2012 года прэзідэнт Расеі падчас візіту ў Крым так засядзеўся з Залдастанавым і кампаніяй, што ажно на чатыры гадзіны спазніўся на спатканне з тагачасным прэзідэнтам Украіны Віктарам Януковічам. «Ваўкі» бралі актыўны ўдзел у анексіі Крыму, а іх лідар – адзін са стваральнікаў «Антымайдану», масавай арганізацыі, якая за грошы Крамля будзе разбіваць апазіцыйныя мітынгі. Сябры клубу са зброяй у руках змагаюцца на Данбасе супраць Украіны.
Першы матацыкліст Расеі любіць называць людзей, якія маюць іншыя палітычныя погляды, «підарасамі».
Кажа, што Пуціна паслаў Бог. Але, аказваецца, быў і нехта важнейшы.

«Такі чалавек нараджаецца раз у тысячу гадоў. І чым больш шалеюць ворагі, тым больш я разумею, што ён меў рацыю. Ён нават мёртвы не дае спакою. Такі містыцызм і мацнейшая энергетыка ад гэтага імені», – так гаварыў пасля ўскладання кветак на магілу Іосіфа Сталіна байкер.

Аднак Залдастанаў не заўсёды быў такім прыхільнікам моцнай Расеяй. У пачатку 1990-х ён і яго байкерская банда прытрымліваліся касмапалітычных ідэяў і біліся з расейскімі патрыётамі. Хірург быў нават увекавечаны ў фільме Паўла Лунгіна «Лунапарт».

Хірург з’яўляецца на 29 секундзе фільму.


Віка Цыганова – «La Pasionaria»

Падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі сваёй лютасцю вылучалася фанатычная камуністка і сталіністка Далорэс Ібаруры, якая ўзяла псеўданім «La Pasionaria». Сучаснай «Pasionaria» хоча быць Віка Цыганова – спявачка, якая гадамі не магла дасягнуць поспеху і заангажавалася ў падтрыманне сепаратыстаў з Данбасу і арганізацыю кампаніі нянавісці ў адносінах да ўкраінцаў. Нядаўна пад сценамі Крамля артыстка, прымаючы позу ў стылі «Радзіма-маці кліча», рыкала антыўкраінскія слоганы. Як аказалася пазней – не за бясплатна. Аляксей Навальны выкрыў факт, што ўлады Царскага Сяла выкупілі ўсе квіткі на яе канцэрт. За сеанс патрыятычнай радасці ім прыйшлося заплаціць 21 тысячу долараў.

Расейская «Pasionaria» – аўтарка песні «Гэта радзіма мая», якая даводзіць, што Расея расцягваецца ад Адэсы да Уладзівастоку, а таксама аўтарка гімну так званай «Наваросіі». У адным са сваіх твораў заспявала словы пра Расею, Беларусь і Украіну – «даже мертвыми будем братьями». Цікавы аспект з жыцця спявачкі прадставіў расейскі палітолаг Станіслаў Бялкоўскі. Цыганова, якая цяпер прадстаўляецца як зацятая прыхільніца славянства і праваслаўя, у маладосці пачынала сваю кар’еру не ў праваслаўным царкоўным хоры, а ў габрэйскім камеральным тэатры.

Пакуль што яе фанатызм аплачваецца, але невядома, якія слоганы будзе выкрыкваць, як скончацца грошы, і Пуцін выкіне ідэю будову Наваросіі?


Аляксандр Дугін – шаман

Дугін цягам доўгіх гадоў быў маргінальнай фігурай, быў звязаны з Нацыянал-бальшавісцкай партыяй Эдуарда Лімонава. Можна падумаць, што шалёны філосаф, які нешта сабе мармыча пра еўраазіятызм, стварэнне кансерватыўнай праваслаўнай імперыі, ачышчанай ад уплыву Захаду і г.д. Аднак з часам яго шалёныя ідэі дасягнулі палітычныя эліты. Дугін крыху нагадвае «юродзівага», які прадказвае будучыню Расеі. У

1998 годзе ў адным з інтэрв’ю казаў, што з’яўляецца лабараторыяй думкі, і разважае за дзяржаву, народ і чакае свайго Івана Грознага.

І так аказалася, што, напрыклад, у 2009-м прадказаў распад Украіны, які меў адбыцца дакладна паводле сённяшняга сцэнара.

Філосаф называе злом Пуціна, які працуе не дастаткова моцна і не спакушаецца на цэлую Украіну. І хутка можа пачаць правакаваць, што прыйшоў час змяніць лідара народу, таму што Пуцін не цягне на Івана Грознага. Пакуль што Дугін пазбавіўся пасады выкладніка ў Маскоўскім Інстытуце міжнародных стасункаў пасля таго, як на камеру выказаўся пра забойства ўкраінцаў. Відаць, Крэмль крыху баіцца філосафа.

Гісторыя паказвае, што тэзісы Дугіна, якія калісьці выглядалі як трызненне хворага чалавека праз некалькі гадоў спраўджваюцца. Дугін гэта чалавек, які ўвасабляе перамяшчэнне ментальных межаў у мысленні расейскай палітычнай эліты, у бок экспансіі і шавінізму.

Неўзабаве з’явяцца допісы пра наступных сябраў-вампіраў Пуціна:

Ігар «Стралкоў» Гіркін – патрыёт, якога здрадзілі

Аляксандр Праханаў – чорная сперма фашызму

Марына Катасонава – атамная сняжынка

Эдуард Лімонаў – радыкал, якога дагнаў Пуцін

Дзмітрый Рагозін – вясёлы каршак з ракетамі

Рамзан Кадыраў – маленькі цмок

Арсеній «Матарола» Паўлаў – з мыйні ў генералы

Меркаванне аўтараў можа не супадаць з пазіцыяй рэдакцыі.

іншыя запісы
Каментары