«Зыс із зэ тэйбл», або Асаблівасці адукацыі паводле прапіскі


«Ужо некалькі гадоў нельга выбраць профіль навучання, сістэма адукацыі як бы ўніфікуе нашых дзяцей. Усё роўна, што цябе натхняе – караблебудаванне або доследы на раслінах, ты будзеш вучыцца па тых жа падручніках і кляпаць тыя ж гербарыі, што і твае аднагодкі ў суседняй школе ». Піша Крысціна Вязоўская.

Калі я была маленькая, бабуля ела мне мозг: Крысціна, казала мне яна, ёсць учынкі, якія потым не выправіш. Я згодна ківала і марыла хутчэй вырвацца. Крысціна, працягвала бабуля, слабыя залежаць ад моцных, выведзі сабак, яны хочуць пісаць. Крысціна, апелявала да майго сумлення бабуля, некаторыя твае рашэнні адаб’юцца на тваім далейшым жыцці.

Гэта я, вядома, пераклала з бабулінай мовы. Яна была значна больш ласкавай, чым я, і казала больш размыта, але ідэі свае да мяне, у рэшце рэшт, даносіла. Потым уключылася мама, падсунула знакамітае, стругацкавае, «баяцца, хлусіць і нападаць» і вырасла я, у канчатковым выніку, з цэлым букетам неўрозаў.

Цяпер у мяне ёсць дачка, і я кажу ёй пра тое, што баяцца, хлусіць і нападаць нельга, што подлым быць нельга, што трэба глядзець наперад і хоць нешта там бачыць, хоць нейкія арыенціры. Вучу яе не схадзіць з трэка, нават калі выпрацавалася цягліца, трываць, нават калі хочацца кінуць, нават калі вельмі складана – таму што вынік будзе потым. Праўда, кажу я ёй, будзе, я табе абяцаю.

Два гады таму мая дачка паступала ў гімназію. Дваццаць з чымсьці гадоў таму, я паступала ў ліцэй. Сістэма майго паступлення была празрыстая і зразумелая: тэставанне, сумоўе. Цікавыя пытанні, для, як я тады думала, смеху. Напрыклад: «у якім годзе былі атрыманы здымкі Сонечнай сістэмы за яе межамі?». 1996 год. Я спалохалася, але пайшла і сказала: тут памылка, прабачце, здымкі не могуць быць атрыманыя, мы ўсё яшчэ не пакінулі межы Сістэмы.

Калі паступала мая дачка, гэта скончылася медпунктам. Сістэма стала дзіўнай, не вельмі прадказальнай. Мама яе сяброўкі тэлефанавала мне за некалькі месяцаў да ўступных і пыталася прама: колькі вы даяце на лапу настаўніцы? Мы не юныя, выраз «на лапу» ў нас усё яшчэ ў хаду. Я не адразу зразумела, калі зразумела – выпала ў асадак. Кажу ж, я не юная, мы выпадаем у асадак. Гэтаму нас навучылі на той хіміі, дзе яшчэ былі доследы. Потым, ужо калі ўсе ўсюды паступілі, у жніўні, я выпадкова пачула размову завучкі па тэлефоне: «Колькі яна перавядзе?.. Пастаўце яму тады 52 балы, пройдзе». Гэта мне таксама ўмоўна зразумела: усё хочуць есці.

Незразумела мне іншае.

Экзаменаў у гімназіі цяпер няма. У гімназіі цяпер паводле прапіскі. Ужо некалькі гадоў нельга выбраць профіль навучання, сістэма адукацыі як бы ўніфікуе нашых дзяцей. Усё роўна, што цябе натхняе – караблебудаванне або доследы на раслінах, ты будзеш вучыцца па тых жа падручніках і кляпаць тыя ж гербарыі, што і твае аднагодкі ў суседняй школе. Зубрыць «зыс із зэ тэйбл». Усё роўна, чым ты хочаш займацца далей, будучыні няма. Ты не можаш выконваць запаветы бабулі: займацца сваим, прадказваць наступствы, клапаціцца аб слабых. Ды добра, пра слабых! Ты не можаш нават зразумець!

Бабуля, я не разумею, навошта вось гэта ўсё, я наагул не разумею, як можна атрымаць добрую адукацыю паводле прапіскі, прычым тут прапіска, і чаму ў галаву чыноўнікам наагул прыходзіць ідэя аб тым, што прапіска павінна быць не менш за год, каб дзіця кудысьці залічылі? Бабуля! Бабуля, дарагая, чаму і як так выйшла, калі мы ўпусцілі момант, пасля якога стала можна ствараць нейкія «рады» на тэрыторыі гімназіяў для тых, хто жадае трапіць у гімназію не паводле прапіскі?

Як і калі мы прымудрыліся вось гэта ўсё прапусціць і пасмяяцца? А калі не пасмяяцца, то проста паціснуць плячыма і прыняць нейкае больш важнае рашэнне?

Крысціна Вязоўская/ІА, belsat.eu

Стужка навінаў