З'явіліся мужчынскія паліто ў этна-стылі. Ці падыдуць бізнес-асобам?


Мода на нацыянальнае набірае размаху. Апрача сарочкі ці бялізны з нацыянальным арнаментам беларусам прапаноўваюць таксама верхнюю вопратку ў этнічным стылі.

Новую калекцыю мужчынскай адзежы стварыў малады беларускі дызайнер Мікалай Шчэцька. Праз сайт ethno.shop.by ён прапануе беларускім моднікам тры арыгінальныя мадэлі паліто, нагавіцы і кашулю.

Але ці будуць пасаваць гэтыя рэчы асобам, якія штодзённа ходзяць на працу ў офіс, запытаўся Belsat.eu у адмыслоўцаў.

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

Аўтарка і вядоўца праграмы «Стыль» Вольга Жарнасек зазначыла, што Мікалай Шчэцька – адзін з нешматлікіх беларускіх дызайнераў, якія ствараюць адзенне для мужчынаў. Прычым мадэльер робіць гэта, прыстасоўваючыся да нашых рэаліяў, бо гатовасць беларускіх хлопцаў насіць дызайнерскія рэчы пашыраецца вельмі павольна. Што да паліто з этна-калекцыі дызайнера, то яны зробленыя ў стылі «офісны casual», таму іх можна смела апранаць офіснаму працаўніку. Толькі тут вельмі важна падабраць рэшту рэчаў у адпаведнай стылістыцы, то бок, класічны гарнітур і белая кашуля да такога паліто не падыдуць».

[vc_single_image image=”3″ img_size=”large”]

Беларускі дэндзі Антон Раднянкоў адзначае, што строі хутчэй падобныя на нейкі тэатральны строй, чым паўсядзённую вопратку: «Не зусім зразумела чым менавіта натхняўся аўтар, бо мадэлі перагружаны візуальным аздабленнем. Да гэтага далучаецца не самы лепш крой і сілуэт, а таксама жаданне аўтара вылучыцца, замест таго каб зрабіць прасцей і больш ужывальна ў жыцці».

Віктар Шукеловіч, belsat.eu

Стужка навінаў