Зянон Пазняк – пра пагрозу незалежнасці Беларусі

video

Тэма пагрозы незалежнасці Беларусі, на меркаванне спадара Пазняка, – галоўная ў інфармацыйнай прасторы, няглядзячы на тое, што шмат кажуць таксама і пра Дэкрэт аб сацыяльным утрыманстве, пра прэзідэнцтва Трампа і еўрапейскія падзеі ў сувязі з гэтым.

«Намечаныя манеўры, вучэнні расейскага войска на Беларусі. […] На сённяшні дзень не вядома, калі гэтыя вучэнні адбудуцца, і ў якім месцы. Гэта ўсё засакрэчана. Тым не менш, сам факт вядомы. І гэта выклікае вялікі непакой», – заяўляе ў відэа спадар Зянон.

Паводле яго словаў, вядомая расейская тактыка захопу тэрыторыяў. Ён узгадвае гістарычныя моманты захопу Прыбалтыкі ў 1939–1940 гадах.

«Не трэба мець ніякіх ілюзіяў, што гэтага не адбудзецца. Бо такое ўжо адбылося ва Украіне».

Спадар Пазняк падкрэслівае, што рэжыму Пуціна патрэбная лёгкая пераможная вайна. І гэтая перамога над Беларуссю даўно рыхтуецца Расеяй.

Напрыканцы прамовы палітык падсумоўвае:

«Гэта не ёсць галоўным для нас. Што б ні рабілася ў свеце – галоўнае, што робіцца ў нас. Галоўнае, як вырашым мы, як станем мы за сваю свабоду».

Зянон Пазняк – заснавальнік і адзін з арганізатараў Беларускага Народнага Фронту «Адраджэнне» (1988 г.). З 1989 г. – старшыня БНФ. У 1990–1996 гг. – дэпутат Вярхоўнага Савету 12-га склікання, кіраўнік парламенцкай апазіцыі БНФ. Кандыдат у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь на выбарах 1994 года. З 1996 жыве ў Варшаве. Беларускі палітык, навуковец, публіцыст і паэт. Кандыдат мастацтвазнаўства.

Глядзі таксама
Каментары