Зянон Пазняк павіншаваў беларусаў з Днём незалежнасці і перамогай нацыянальнай ідэі

video

Чвэрць стагоддзя таму, у жніўні 1991 года, Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі набыла статус канстытуцыйнага закона. З гэтае нагоды Зянон Пазняк павіншаваў тых, хто «нясе сцяг незалежнасці».

«Мы маем сапраўдную дзяржаву. Мы маем сапраўдны суверэнітэт. Дзяржава ёсць. Яна адбылася і гэта вельмі важна. Гэта вынік перамогі нацыянальнай ідэі, якая ў першую чаргу ёсць імкненнем стварыць незалежную і нацыянальную дзяржаву. Стварэнне незалежнай дзяржавы важней, чым дасягненне ўлады. Сёння мы маем антыбеларускую ўладу… Але дзяржава існуе, а значыць народ мае перспектыву. Маючы свой дом, мы маем будучыню. У нас ёсць нашая моладзь і важна, каб яна мела ідэю і несла сцяг незалежнасці ды магла ахвяравацца за гэтую ідэю. Веру ў нашу будучыню! Жыве Беларусь!», – сказаў вядомы беларускі палітык Зянон Пазняк у сваёй віншавальнай прамове.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары