Зянон Пазняк: Нішто не павінна быць забытае


Беларусы ў Варшаве на чале з кіраўніком ініцыятывы «Беларуская нацыянальная памяць» Анатолем Міхнаўцом ушанавалі памяць выбітных беларусаў, сабраўшыся на вайсковых могілках «Старыя Павонзкі».

У талацэ прынялі ўдзел некалькі дзясяткаў чалавек. «Дзяды» у польскай сталіцы наведаў і Зянон Пазняк. Палітычны дзеяч распавёў пра славутых землякоў, якія там пахаваныя: кампазітара Станіслава Манюшку, нарачоную Кастуся Каліноўскага Марылю Ямант, аднаго з першых беларускіх фатографаў Яна Булгака, літаратара Адама Плуга, пісьменніка Тадэвуша Далэнга-Мастовіча, суветна вядомага журналіста Рышарда Капусцінскага. 

«Культуру трэба ахоўваць самастойна, – адзначыў Зянон Станіслававіч. – Не толькі ў галаве, але і артэфакты. Мы пад акупацыяй, усё нішчыцца. Але ўсё гэта павінна быць».

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў