Зянон Пазняк на каляднай ялінцы для дзяцей у Нью-Ёрку. Фота


Традыцыйная імпрэза прайшла ў царкве Кірылы Тураўскага.

7 студзеня ў грамадскай зале сабору БАПЦ Кірылы Тураўскага ў Нью-Ёрку пасля святочнага набажэнства дзеці і дарослыя сабраліся на традыцыйную Калядную ялінку.

Госці каляднай ялінкі ў саборы Кірылы Тураўскага. Нью-Ёрк, ЗША. 7 студзеня 2018 года
Вядоўцам на свяце быў музыка Сяржук Доўгушаў, заснавальнік Спеўнага сходу і лідар фальклорнага гурта «Вурай»
Удзельнікі імпрэзы калядавалі з зоркай, Казой, Мядзведзем і зладзілі калядныя гульні – «Верабейку», «Зайчыка», «У мядзведзя на бару…»
Зянон Пазняк з вядоўцам і наведніцай імпрэзы

Пасля гульняў дзеці атрымалі салодкія падарункі ад Святога Мікалая.

  • Богаслужэнні ў БАПЦ вядуцца па-беларуску. Царква актыўна займаецца культурна-асветніцкай, выдавецкай, грамадскай і дабрачыннай дзейнасцю. Руская праваслаўная царква лічыць БАПЦ некананічнай царквой.

ДД

Стужка навінаў