Зянон Пазняк: Крэмль рыхтуе яшчэ адно забойства


Забойства Барыса Нямцова непасрэдна звязана з галадоўкай украінскай лётчыцы Надзеі Саўчанкі, – кажа Зянон Пазняк у сваім відэазвароце.

«У Крамлі палічылі, што смерць Саўчанкі скалыхне ўвесь свет ды вырашылі забіць двух зайцаў. …Забіць палітычнага апанента і адцягнуць увагу ад галадоўкі Надзеі», – тлумачыць палітык.

Зянон Пазняк прапануе кансалідавацца ўсяму чалавецтву супраць «новага фашызму».

«Пуцін страшнейшы за Гітлера, бо ў Гітлера не было атамнай бомбы і тэлебачання, а ў гэтага ёсць», – канстатуе Пазняк.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў