Зямля не для ўсіх. Як былая вёска пад Менскам ператвараецца ў «Дразды-2»


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGX21rN2d4c1FzcjAlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]У Менску працягваецца грамадскае абмеркаванне забудовы раёну былой вёскі Веснінка, дзе плануюць пабудаваць гатэль, спарткомплекс ды элітныя шматпавярховікі.

Высяляючы людзей з прыватнага сектару сельгаспасёлку ў Менску, улады кажуць, што даць людзям зямлю пад прыватныя дамы ў межах гораду няма магчымасці. Хоць зямля, на якую паводле закону могуць прэтэндаваць жыхары сельгаспасёлку, ёсць і нават у тым жа цэнтральным раёне сталіцы – у Веснінцы.

Напярэдадні грамадскае абмеркаванне забудовы Веснінкі праходзіла з гарачымі эмоцыямі. Жыхары лічаць яго проста фармальнасцю, бо будаўніцтва некаторых аб’ектаў ужо пачалося. Паводле генеральнага плану Менску, частку зямлі аддаюць інвестарам, а іншую – пад долевае будаўніцтва жылых дамоў і элітных шматпавярховікаў.

«Гэтыя зямельныя надзелы ўжо размеркаваныя для пэўных асобаў, гэта яўна не шматдзетныя людзі, а тыя, хто ва ўладных структурах», – лічыць адзін з удзельнікаў грамадскага абмеркавання.

У Веснінцы плануюць пабудаваць гатэль і спартовы комплекс, а частку зямлі прадаць расейцам. Перасяленцам з сельгаспасёлку, якія вось-вось застануцца без даху над галавою, пакуль не прапаноўваюць нічога канкрэтнага, але папярэджваюць: зямлю пад прыватныя дамы яны могуць атрымаць толькі за межамі Менску.

«Жыхары прыватнага сектару, які зносяць, маюць права патрабаваць справядлівай кампенсацыі таго жытла, якое ідзе пад знос. У гэтым выпадку справядлівым будзе выдзяленне зямлі ў межах таго населенага пункту, дзе яны жывуць».

Але зямля ў Менску дарагая, і, чым менш яе застаецца, тым больш жорсткая барацьба ідзе за кожны кавалак.

Веснінку ў народзе ўжо здзекліва называюць Дразды-2, бо зямлю ў ёй размяркоўваюць без аніякіх аўкцыёнаў. Паводле новага генплану, тут будзе каля ста прыватных надзелаў, і яны ўжо размеркаваныя.

Настасся Храловіч, «Белсат»

Стужка навінаў