Зялёныя ўсяго свету асуджаюць рэпрэсіі ў Беларусі


Партыі Зялёных усяго свету патрабуюць ад кіраўнікоў краін і інстытуцый Еўразвязу прыпыніць супрацоўніцтва з нашай краінай пакуль тут будуць груба парушацца правы чалавека.

На кангрэсе ў Ліверпулі 2 сакавіка абʼяданне партый і палітычных рухаў Зялёных прынялі рэзалюцыю адносна сітуацыі ў Беларусі. У прыватнасці, яны асуджаюць затрыманне актывістаў на офісе Беларускай партыі Зялёныя ў іхнім офісе 24 сакавіка, а таксама хатнія вобшукі ў члена праўлення партыі Хрысціны Чарняўскай і дырэктара НДА «Экадом» Марыны Дубінай.

У сувязі з гэтым, Глабальныя Зялёныя запатрабавалі адпусціць усіх незаконна затрыманых і спыніць пераслед грамадскіх актывістаў, праваабаронцаў і журналістаў у Беларусі.

На кангрэсе ў Ліверпулі прысутнічалі прадстаўнікі Беларускай партыі Зялёныя – Наста Дарафеева і Ірына Сухій.

«Інфармацыя аб тым, што адбываецца ў Беларусі выклікала жывы водгук у міжнароднай зялёнай суполцы», – кажа Наста Дарафеева.

Сакратарка Еўрапейскай партыі Зялёныя Мар Гарсіа Санс перадала словы салідарнасці і падтрымкі беларусам, якія пацярпелі ад рэпрэсій.

ВЧ,  belsat.eu

Стужка навінаў