Звольненых усё болей, зарэгістраваных беспрацоўных - меней


Колькасць занятых у беларускай эканоміцы працягвае змяншацца. Пры гэтым узровень зарэгістраванага беспрацоўя складае ўсяго толькі 0,4 адсоткі ад агульнай колькасці працоўнай сілы.

Гэтак, паводле дадзеных Белстату, у жніўні сёлета, у эканоміцы краіны было працаўладкавана каля 4 мільёна 338 тысячаў чалавек. Для параўнання, годам раней, было працаўладкавана 4 мільёны 358 тысячаў асобаў. Такім чынам за год колькасць занятых у эканоміцы зменшылася на 20 тысячаў.

Пры гэтым, згодна падлікаў Белстат, па стане на канец жніўня сёлета, колькасць зарэгістраваных беспрацоўных склала 16,3 тыс. чалавек. Для параўнання, на 1 верасня мінулага года афіцыйна было зарэгістравана 29,7 тысячаў беспрацоўных.

СК, belsat.eu

Стужка навінаў