Зваршчык з Магілёва: два дні праз два, начныя змены, а заробак – 220 рублёў


На скрыню Belsat.eu напісаў зваршчык, які ў адчаі распавядае пра ўмовы працы і заробак.

Магілёвец вырашыў падзяліцца сваймі праблемамі. За чэрвень яму налічылі 224 рублі (2 244 000 недэнамінаванымі), за ліпень – 207 рублёў. Фотаздымкі разліковых лістоў апублікаваныя ніжэй.

«Добры дзень! Я зваршчык 4 разраду на аўтаматычных і паўаўтаматычных машынах. Вось такі заробак у зваршчыка на маім прадпрыемстве ў Магілёве (завод вырабляе маставыя металаканструкцыі).

Графік працы два дні праз два па 12 гадзінаў. Бывае, што і ў начныя змены просяць выйсці, нават не просяць, а ў добраахвотна-прымусовым парадку патрабуюць. У разліковым лісце, як бачыце, начных зменаў няма, малако за шкоднасць выдалі толькі 4 літры за 25 працоўных дзён на аднаго зваршчыка.

Пры ўладкаванні на працу абяцаюць 600-800 дэнамінаваных рублёў, але насамрэч вы бачыце, як атрымліваецца. А з тэлевізараў і газетаў крычаць, што сярэдні заробак па Магілёве 600 дэнамінаваных рублёў. Велізарная просьба, апублікуйце, каб людзі ведалі», – напісаў сваршчык.

Паводле афіцыйнай статыстыкі, у леташнім ліпені сярэдні заробак у Магілёўскай вобласці аказаўся самым нізкім у параўнанні з іншымі рэгіёнамі і склаў 638,5 рублёў.

Cherven

Lipen1Разліковы ліст сваршчыка на магілёўскім прадпрыемстве

НМ, belsat.eu

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары