ЗША знішчылі базу баевікоў «Аш-Шабаб» у Самалі


Улады Самалі і амерыканскія ваенныя нанеслі ўдар па трэніровачнай базе групоўкі «Аш-Шабаб» у самалійскім рэгіёне Сярэдняя Джубба.

Пра гэта паведамляе «Голас Амерыкі».

Прэзідэнт Самалі Махамед Абдулахі Махамед заявіў у нядзелю, што ён санкцыянаваў прымяненне нацыянальнага спецназа пры падтрымцы міжнародных партнёраў для правядзення ўдару па лагеры «Аш-Шабаб» у раёне гораду Сакаў.

Паводле яго слоў, у выніку ўдару быў знішчаны ключавы камандна-забеспячэнскі цэнтр «Аш-Шабаб», што «пазбавіць ворага магчымасці здзяйсняць новыя атакі ў Самалі».

Амерыканскія вайскоўцы пацвердзілі свой удзел у аперацыі ў рамках «прамога адказу на дзеянні» «Аш-Шабаб», якія ўключалі нядаўнія напады на сілы Самалі і Афрыканскага Саюзу. Па дадзеных Пентагона, у выніку аперацыі былі знішчаныя восем баевікоў «Аш-Шабаб».

 

ІІ, belsat.eu, паводле «Голас Амерыкі»

Стужка навінаў