ЗША здейснілі хакерскі напад на ядравыя сілы КНДР


Паведамляецца, што інцыдэнт адбыўся ў 2010-м, аднак пра яго стала вядома толькі цяпер.

Хакерская атака праходзіла пад кіраўніцтвам Агенцтва нацыянальнай бяспекі ЗША. Галоўнаю мэтаю амерыканцаў было нейтралізаваць або нанесці сур’ёзную шкоду ядравым сілам КНДР, паведамляюць ананімныя крыніцы reuters.com.

Раней спецслужбы ЗША ўдала выкарысталі супраць Ірану вірус «Stuxnet», які дазволіў знішчыць больш за тысячу ядравых цэнтрыфуг.

Папярэдні эпізод «кібервайны» паміж ЗША і КНДР датычыў хакерскай атакі з Паўночнай Карэі. Хакерам з КНДР удалося выкрасці звесткі, атрыманыя працаўнікамі кампаніі «Sony Pictures». Тады прычынай атакі мог стаць скандальны фільм «Інтэрв’ю», прысвечаны паўночнакарэйскаму лідару.

ЮВ, belsat.eu, паводле foreignpolicy.com

Стужка навінаў