ЗША ўвялі санкцыі супраць расейскіх кампаніяў, якія дапамагаюць КНДР


Міністэрства фінансаў ЗША пашырыла санкцыі ў дачыненні да КНДР праз тое, што ўлады краіны працягваюць працы па стварэнні ядзернай зброі. У новы санкцыйны спіс трапілі тры расейскія кампаніі і адзін грамадзянін РФ, якога ўлады Злучаных Штатаў лічаць датычным да паставак Пхеньяну камплектуючых і тэхналогіяў ваеннага прызначэння.

Пра гэта паведамляе «Голас Амерыкі».

У заяве ўпраўлення Мінфіна па кантролі за замежнымі актывамі, якое адказвае за санкцыйную палітыку, названая «Незалежная нафтавая кампанія», зарэгістраваная ў Маскве (належыць былому кіраўніку «Раснафты» Эдуарду Худайнатаву), і яе Уладзівастоцкае даччынае прадпрыемства «ННК-Прыморскнафтапрадукт».

Акрамя таго, санкцыі ўведзеныя супраць маскоўскай фірмы Ardis-Bearings LLC і асабіста супраць генеральнага дырэктара гэтай кампаніі Ігара Мічурына. У даведцы Мінфіну адмыслова пазначана, што ён падтрымліваў гандлёвыя зносіны з паўночнакарэйскай Korea Tangun Traiding Corporation.

 

ІІ, паводле Голасу Амерыкі, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары