ЗША ўвялі санкцыі супраць прэзідэнта Венесуэлы 


Пад санкцыі трапляюць усе актывы Мадуры, якія могуць знаходзіцца пад юрысдыкцыяй ЗША. Амерыканцам забаронена весці справы з венесуэльскім прэзідэнтам.

Пра гэта паведамляецца на сайце амерыканскага міністэрства фінансаў.

Паводле кіраўніка міністэрства фінансаў ЗША Стывена Мнучына, Мадура «даказаў, што ён дыктатар», зладзіўшы выбары ва ўстаноўчы сход, гаворыцца ў прэс-рэлізе ведамства.

30 ліпеня ў Венесуэле прайшлі выбары ва ўстаноўчы сход. Кіраўнік Венесуэлы хоча такім чынам змяніць канстытуцыю і распусціць парламент, у якім большасць – апазіцыя. У выбарах ва ўстаноўчы сход удзельнічалі толькі прыхільнікі Мадуры.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў