ЗША ўсцяж лічаць Беларусь аўтарытарнай дзяржавай


Гэта вынікае са штогадовай справаздачы дзярждэпартаменту ЗША пра стан правоў чалавека ў свеце.

Сярод праблемаў Беларусі, між іншага, пералічваюцца катаванні, кепскія ўмовы ўтрымання ў турмах, свавольныя арышты, несправядлівыя суды, гвалт у дачыненні да журналістаў.

Асобна згадваецца справа загінулага ў Печах Аляксандра Коржыча.

«Гэты дакумент мае больш маральнае значэнне, чымся матэрыяльнае, [наўрад ці ён] можа пацягнуць нейкія санкцыі. У кожным разе выснова дакументу што ў Беларусі сітуацыя з правамі чалавека негатыўная, што ёсць велізарныя праблемы і што гэтыя праблемы ўлады не хочуць вырашаць», – каментуе справаздачу палітолаг Алесь Лагвінец.

Днямі рэзалюцыю аб Беларусі прыняў і Еўрапарламент. Аўтары заклікалі ўлады нашай краіны паважаць правы чалавека, вызваліць палітзняволеных, адмовіцца ад прыняцця паправак у закон аб медыях, які ўяўляе пагрозу для свабоды слова.

Міністэрства замежных справаў Беларусі раскрытыкавала рэзалюцыю Еўрапарламенту, назваўшы яе «штампоўкаю».

ДД

Стужка навінаў