ЗША скінулі на ісламістаў у Афганістане «маці ўсіх бомбаў»


43-GBU/B Massive Ordnance Air Blast Bomb (цяжкі боепрыпас фугаснага дзеяння) – адна з самых магутных неядравых бомбаў у арсенале ЗША.

Гэтую абрэвіятуру расшыфроўваюць як «маці ўсіх бомбаў». Яе вага складае 9,5 тон. Бомба абсталяваная сістэмай спадарожнікавага навядзення і можа карэктаваць сваё падзенне.

Мінабароны ЗША заявіў ужылі яе ўпершыню ў гісторыі. Паводле Пентагону, гэта аперацыя распрацоўвалася ўжо некалькі месяцаў.

Бомбу скінулі з самалёта ў раёне Ачын у правінцыі Нангархар, каб знішчыць тунэлі і пячоры на ўсходзе Афганістана, якія для перасоўвання выкарыстоўваюць баевікі ДАІШ.

ДР belsat.eu паводле CNN

Стужка навінаў